Reform.news

Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да «Флагштока»

Рэдакцыя Reform.news · 20 мая 2026, 14:28

https://reform.news/be/silaviki-pryjshli-z-peratrusami-da-backo-dvuh-chalavek-jakija-majuc-dachynenne-da-flagshtoka/

19 мая ў Беларусі прайшлі ператрусы ў бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да незалежнага гомельскага выдання «Флагшток».

«Адзін з супрацоўнікаў ГУБАЗіК адкрыта заявіў, што падобныя дзеянні будуць працягвацца да таго часу, пакуль на нашым рэсурсе будуць выходзіць новыя публікацыі», — піша «Флагшток».

Рэдакцыя выдання лічыць ціск на канкрэтных людзей чарговай спробай запалохвання і ціску на незалежныя СМІ ў Беларусі.

Выданне таксама разглядае дзеянні сілавікоў у кантэксце падзей апошніх гадоў, калі Беларусь і Гомельская вобласць у прыватнасці апынуліся ўцягнутымі ў ваенную актыўнасць Расіі супраць Украіны.

«Не выключана, што на фоне магчымай эскалацыі сітуацыі адбываецца спроба загадзя зачысціць інфармацыйную прастору ад незалежных і непадкантрольных медыя», — лічыць «Флагшток».

Рэдакцыя падкрэслівае, што вакол медыя сфармавана вялікая каманда, а некаторыя з заснавальнікаў даўно працуюць незалежна ад выдання.

Рэклама

Пакінуць адказ