Шры-Ланку за год наведалі 10 тысяч беларускіх турыстаў

Шры-Ланку за год наведалі 10 тысяч беларускіх турыстаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі па выніках сустрэчы міністра Аляксея Ляхновіча з яго ланкійскім калегам Бімалам Рантаяке.

“Шры-Ланка з’яўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных напрамкаў. Як праінфармаваў міністр транспарту Шры-Ланкі Бімал Ратнаяке, у 2025 годзе краіну наведала каля 10 тыс. беларускіх турыстаў, і для ўмацавання турыстычных сувязяў прапанаваў ажыццяўляць рэгулярныя палёты”, — расказалі ў прэс-службе Мінтранса.

Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці авіязносін. На дадзены момант “Белавія” разам з тураператарамі выконвае толькі чартарныя рэйсы на Шры-Ланку.

Міністры таксама абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для транспартнай галіны ў ВНУ Беларусі: ад праграм атрымання вышэйшай адукацыі да курсаў павышэння кваліфікацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!