Магілёўскае МНС абвяргае паведамленні пра выбухі

Начальнік магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Башарымаў заявіў, што ніякіх здарэнняў у горадзе не зафіксавана.

“За мінулыя суткі ў горадзе Магілёве пажараў, загаранняў і іншых надзвычайных здарэнняў зарэгістравана не было. Падраздзяленні МНС працягваюць працаваць у штатным рэжыме”, — сказаў ён.

Мясцовыя дзяржаўныя СМІ таксама пішуць, што і УУС не зарэгістравала ніякіх здарэнняў.

Нагадаем, у сацыяльных сетках сёння з’явіліся сведчанні магілёўцаў, якія чулі нейкія выбухі пасля 23:00 2 красавіка. У магілёўскіх дзяржаўных СМІ інфармацыю пра выбухі назвалі фэйкам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!