Шасці беларускім лыжнікам дазволілі ўдзельнічаць у кваліфікацыі на Алімпіяду-2026
Рэдакцыя Reform.news · 10 снежня 2025, 14:59
https://reform.news/be/shasci-belaruskim-lyzhnikam-dazvolili-dzelnichac-u-kvalifikacyi-na-alimpijadu-2026/Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) апублікавала спіс беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія атрымалі статус нейтральных. Яны могуць удзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах на зімовыя Алімпійскія гульні-2026.
З беларусаў нейтральны статус атрымалі фрыстайлісты Анастасія Андрыянава, Ганна Дзяруга, Ігар Драбянкоў, Уладзіслаў Вазнюк, Ганна Гускова, а таксама гарналыжніца Марыя Шканава.
Нагадаем, у кастрычніку 2025 года Савет FIS прыняў рашэнне аб нядопуску спартсменаў з Беларусі да кваліфікацыйных спаборніцтваў на зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні-2026 у статусе індывідуальных нейтральных спартсменаў. Беларускі лыжны саюз падаў апеляцыю на гэта рашэнне. У снежні Спартыўны арбітражны суд скасаваў рашэнне FIS. Беларускія лыжнікі атрымалі права ўдзельнічаць у кваліфікацыі ў нейтральным статусе.
