СБУ заявіла аб паражэнні НПЗ у Ленінградскай вобласці
Рэдакцыя Reform.news · 5 мая 2026, 14:28
https://reform.news/be/sbu-zajavila-ab-parazhjenni-npz-u-leningradskaj-voblasci/Служба бяспекі Украіны сумесна з Сіламі абароны паразілі НПЗ “Киришинефтеоргсинтез” і нафтаперапампоўвальную станцыю ў Ленінградскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў заяве спецслужбы.
Раней губернатар Ленінградскай вобласці РФ Анатоль Драздзенка паведамляў пра пажар у прамзоне Кірышы ў выніку налётаў беспілотнікаў. Паводле яго слоў, галоўнай мэтай атакі быў НПЗ. Раніцай Драздзенка заяўляў, што пажар лакалізаваны.
Паводле інфармацыі СБУ, у выніку атакі на НПЗ зафіксаваны трапленні ў тры ўстаноўкі, якія адказваюць за першасную перапрацоўку нафты, а на тэрыторыі перапампоўвальнай станцыі паражаны рэзервуар з нафтапрадуктамі.
НПЗ “Киришинефтеоргсинтез” уваходзіць у тройку найбуйнейшых заводаў РФ. Яго магутнасць — 20-21 млн т нафты ў год.
