СБУ: У абломках расійскай ракеты ў Чарнігаўскай вобласці знайшлі радыеактыўныя матэрыялы

У баявой частцы расійскай ракеты Р-60, абломкі якой былі выяўленыя ў Чарнігаўскай вобласці, знаходзіліся элементы паражэння са збедненага ўрану, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Мадыфікаваны ўдарны «Герань-2» выкарыстоўваўся для атакі на Чарнігаўскую вобласць у ноч на 7 красавіка гэтага года. На абломках ракеты Р-60 класа «паветра–паветра», усталяванай на дрон, быў выяўлены павышаны радыяцыйны фон.

«Падчас радыяцыйнай разведкі ў непасрэднай блізкасці ад абломкаў варожага беспілотніка з ракетай быў зафіксаваны ўзровень гама-выпраменьвання 12 мкЗв/г, што істотна перавышае натуральны радыяцыйны фон і пагражае здароўю чалавека», — заяўляе СБУ.

Даследаванні ўстанавілі, што ў склад баявой часткі ракеты ўваходзяць паражальныя элементы з збедненага ўрану, ідэнтыфікаваныя як Уран-235 і Уран-238.

СБУ пачала дасудовае расследаванне па артыкуле аб ваенным злачынстве.

Фота: СБУ
Фота: СБУ
Фота: СБУ
Фота: СБУ
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!