Савет Рэспублікі ўхваліў ратыфікацыю бязвізу з М’янмай і мемарандума аб працаўладкаванні пакістанцаў

Савет Рэспублікі сёння ўхваліў ратыфікацыю шэрагу міждзяржаўных пагадненняў, у тым ліку аб бязвізавым рэжыме з М’янмай, а таксама аб працаўладкаванні пакістанцаў.

Пагадненне аб бязвізавых паездках з М’янмай было падпісана ў лістападзе мінулага года. Яно прадугледжвае, што грамадзяне дзвюх краін могуць знаходзіцца без візы на тэрыторыі іншай краіны не больш за 30 дзён з даты ўезду. Агульная працягласць бязвізавага знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

 

Саветам Рэспублікі ўхвалены законапраекты:

  • «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў і мінімізацыі падатковых абавязацельстваў».
  • «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб міжнародных аўтамабільных перавозках грузаў».
  • «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Кыргызскай Рэспублікі аб парадку знаходжання грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі і грамадзян Кыргызскай Рэспублікі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
  • «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Кыргызскай Рэспублікі аб рэадмісіі».
  • «Аб ратыфікацыі Дагавора аб парадку арганізацыі і правядзення міжнароднай кантраляванай пастаўкі кампетэнтнымі органамі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў».
  • «Аб ратыфікацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан па супрацоўніцтве ў сферы працы і працаўладкавання».
  • «Аб ратыфікацыі Пратакола аб спыненні дзеяння Пагаднення аб дапамозе бежанцам і вымушаным перасяленцам ад 24 верасня 1993 года».
  • «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Інданезія, з другога боку».
  • «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Саюз М’янма аб узаемнай адмене віз».
  • «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі, каштоўнымі камянямі і вырабамі з іх».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!