Фото: ГТК
Беларуская мытня не дазволіла правезці электронныя цыгарэты і вадкасці для іх у аўтобусе, які прыбыў з Расіі.
Больш за 4 тысячы адзінак тавараў на суму больш за 200 тыс. рублёў былі выяўленыя ў рэйсавым аўтобусе, які прыбыў з Расіі. Ніякіх дакументаў на партыю тавараў у кіроўцы аўтобуса, грамадзяніна Беларусі, не было.
У дачыненні да беларускага перавозчыка, якому належаў аўтобус, распачаты адміністрацыйны працэс.