Скриншот видео t.me/Neman102
Супрацоўнікі міліцыі выявілі нелегальную вытворчасць самагону ў лясах Шчучынскага раёна. 52-гадовы жыхар Гродна арганізаваў там падпольны цэх, які ў выніку быў выяўлены.
Падчас праверкі канфіскаваны дзейны самагонны апарат, каля 100 літраў гатовага самагону і 3 тысячы літраў брагі. Абсталяванне канфіскавана, сыравіна знішчана, заявілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Па факце вытворчасці праводзіцца праверка.