Фото: ТГ-каналы
Мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін заявіў, што сёння на Маскву і вобласць ляцелі больш за 600 беспілотнікаў.
“У перыяд з учарашняга вечара да 5:00 раніцы сёння ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцелі 620 БПЛА, з іх 180 беспілотнікаў знішчаныя ў Маскоўскім рэгіёне. На месцах падзення абломкаў працуюць экстранныя службы”, — напісаў ён сёння раніцай.
Ужо пасля гэтага паведамлення Сабянін дадаў інфармацыю пра яшчэ 17 беспілотнікаў.
Губернатар Падмаскоўя Андрэй Вараб’ёў паведаміў пра ліквідацыю больш за 150 беспілотнікаў над рэгіёнам, пацярпелі тры чалавекі. Паводле яго слоў, ёсць траплянні абломкаў у прыватныя дамы, загарэўся дах шматкватэрнага дома.
У Каломне пасля падзення абломкаў БПЛА загарэўся гандлёвы павільён у раёне ГЦ “Глобус”. Таксама пашкоджаныя будынкі ЗАГСа, крамы і вокны жылога дома на Савецкай плошчы.
Лагістычны комплекс Wildberries таксама атрымаў пашкоджанні ў Маскоўскай вобласці. Беспілотнік трапіў у склад маркетплэйса ў раёне Атлант-парка — пажар лакалізаваны.