Фото: t.me/BelarusMFA
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з міністрам знешняга гандлю Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Тані бен Ахмедам аль-Зеюдзі.
Бакі абмеркавалі беларуска-эмірацкі гандлёва-эканамічны парадак дня, рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на найвышэйшым узроўні, а таксама ход канкрэтных інвестыцыйных праектаў. Адзначана ўзаемная зацікаўленасць у павелічэнні тавараабароту, актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва і развіцці ўзаемадзеяння ў сферах лагістыкі, высокіх тэхналогій і харчовай бяспекі.
Суразмоўцы віталі рост інвестыцыйнай актыўнасці ААЭ ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Нагадаем, з міністрам знешняга гандлю ААЭ сустрэўся таксама прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Аль-Зеюдзі паведаміў, што бакі абмеркавалі рэалізацыю і ратыфікацыю двухбаковых пагадненняў, падпісаных летась, і выказаў надзею на іх поўнае ўступленне ў сілу да канца 2026 года. Сярод праектаў, якія абмяркоўваліся, ён назваў інвестыцыі ў праект «Паўночны бераг», тэлекамунікацыі, харчовую бяспеку, цэнтр апрацоўкі даных, вытворчасць мяса птушкі і гандаль.