Красная линия проведена между районом залета беспилотника и районом его ликвидации
Румынскі F-16 сёння раніцай збіў невядомы беспілотнік, які ўляцеў у паветраную прастору краіны. Дрон быў знішчаны ракетай над незаселенай мясцовасцю недалёка ад населенага пункта Падзіна. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Румыніі.
Румынскія вайскоўцы выявілі БПЛА сёння а 9:39. Радар зафіксаваў яго за 20 км ад населенага пункта Суліна, які размешчаны ў дэльце Дуная паблізу мяжы з Украінай.
У паветра былі паднятыя два італьянскія Eurofighter Typhoon і два румынскія F-16.
А 11:02 румынскі F-16 выявіў цэль і збіў беспілотнік.