Роўтар выклікаў пажар у інтэрнаце ў Полацку

Роўтар прывёў да пажару ў полацкім інтэрнаце па вуліцы Касманаўтаў.

9 жніўня МНС атрымала інфармацыю пра ўзгаранне ў будынку. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў у адным з пакояў на трэцім паверсе назіралася задымленне.

Узгаранне ліквідавалі пры дапамозе вогнетушыцеля. Пацярпелых няма. Устаноўлена, што пажар узнік у выніку аварыйнага рэжыму працы роўтара, паведамляе прэс-служба МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!