Рэйсы “Белавія” ў Тэль-Авіў і назад адменены
Рэдакцыя Reform.news · 28 лютага 2026, 11:46
https://reform.news/be/rjejsy-belavija-tjel-avi-i-nazad-admeneny/“Белавія” адмяніла заўтрашні рэйс у Тэль-Авіў. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце авіякампаніі.
1 сакавіка самалёт у Тэль-Авіў павінен быў вылецець у 7:10, а зваротны — у Мінск — быў запланаваны на 20:40.


Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты пачалі маштабную ваенную аперацыю супраць Ірана, каб ліквідаваць пагрозы з боку іранскага ўрада. У аперацыі ўдзельнічае таксама Армія абароны Ізраіля.
