Электропоезд "Ласточка". Фото: Автор: Mos.ru, CC BY 4.0
Расійскія чыгункі і Беларуская чыгунка маюць намер павялічыць глыбіню продажу білетаў да 90 сутак. Таксама сярод планаў чыгунак — пашырэнне маршрутнай сеткі і павелічэнне колькасці месцаў у саставах.
Зараз паміж РФ і Беларуссю ўжо курсіруюць 26 пар цягнікоў (уключаючы транзітныя ў Калінінград з прыпынкамі ў гарадах Беларусі), а таксама бесперасадачныя вагоны з Архангельска, Мурманска і Мінеральных Вод.
У мінулым годзе, паводле інфармацыі РЧ, у паведамленні паміж краінамі перавезлі 3,1 млн пасажыраў, што на 9,3% больш, чым у 2024-м. Цікава, што ў прэс-цэнтры БЧ назвалі іншую лічбу — 3,6 млн пасажыраў (+11,7% да 2024 года), але ў яе ўключылі транзітных пасажыраў.
«Доля перавозак у паведамленні з Беларуссю складае амаль 86% ад агульнай колькасці перавозак у паведамленні з краінамі СНД.
Самым запатрабаваным застаецца хуткасны фармат паездак. Цягнікамі „Ласточка“ Масква — Мінск перавезена амаль 786 тыс. пасажыраў (+11,7% да 2024 года).
Найбольшы рост прыпаў на навагоднія канікулы: з 26 снежня па 11 студзеня больш за 76 тыс. падарожнікаў (+27,7%) выбралі для сваіх паездак паміж сталіцамі менавіта „Ласточки“», — дадалі ў РЧ.