Бычак адправіўся ў Расію на новай пасадзе па запрашэнні Бастрыкіна

Старшыня Следчага камітэта Беларусі Канстанцін Бычак здзейсніў першы афіцыйны візіт у Расію пасля прызначэння на пасаду. Нагадаем, раней ён працаваў начальнікам следчага ўпраўлення КДБ.

Паездка адбылася па запрашэнні кіраўніка Следчага камітэта РФ Аляксандра Бастрыкіна. Як паведамілі ў СК Беларусі, у ходзе сустрэч абмяркоўваліся пытанні развіцця сучасных падыходаў да расследавання злачынстваў, пашырэнне праграм стажыровак і павышэння кваліфікацыі следчых, а таксама аспекты прававой дапамогі па асобных крымінальных справах.

Бычэк выказаў удзячнасць за запрашэнне і падкрэсліў значнасць падтрымання цесных кантактаў.

«Мы разглядаем супрацоўніцтва з расійскімі калегамі як найважнейшы напрамак міжнароднага партнёрства, які дазваляе аб’ядноўваць рэсурсы, абменьвацца перадавымі практыкамі і сумесна супрацьстаяць выклікам сучаснасці. Толькі сумеснымі намаганнямі нам удасца мінімізаваць злачынныя праявы, захаваць стабільнасць у грамадстве і захаваць бяспеку грамадзян Саюзнай дзяржавы», — заявіў ён.

Бастрыкін падкрэсліў высокі ўзровень «канструктыўнага ўзаемадзеяння» з беларускімі калегамі.

«Нашы ведамствы звязвае шматгадовае партнёрства, заснаванае на даверы, прафесіяналізме і агульных падыходах да забеспячэння законнасці. Мы высока цэнім гатоўнасць беларускіх калег да адкрытага дыялогу і сумеснай працы. Упэўнены, што сённяшні візіт стане асновай для новых ініцыятыў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці расследавання злачынстваў і ўмацаванне правапарадку», — заявіў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!