Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд часова забараніў пастаўкі ў Расію з двух беларускіх прадпрыемстваў — Лідскага малочна-кансервавага камбіната і ЗАТ «Смалявічы Мінск».

У сухой малочнай прадукцыі лідскага прадпрыемства паўторна выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі, у тварагу са Смалявічаў — дрожджы.

Абмежаванні дзейнічаюць з 9 мая, паведамляе Рассельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!