Фота: сацсеткі Анастасіі Шпакоўская.
Ужо шосты год запар Першая беларуская анлайн-школа прапаноўвае для сем’яў, якія апынуліся ў эміграцыі, школу з беларускім напрамкам. Незалежная адукацыйныя інстытуцыя афіцыйна адкрыла прыём заявак на 2026/27 навучальны год.
Заснаваная ў 2020 годзе беларускай акторкай і музыкантам Анастасіяй Шпакоўскай, анлайн-школа за гэты час дапамагла 292 дзецям.
“За час працы мы здзейснілі ўжо шэсць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 73 атэстаты аб базавай адукацыі і 29 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны”, – адзначае каманда інстытуцыі.
Геаграфія вучняў прадстаўнічая: у школе займаюцца дзеці з 12 краін, уключаючы Польшчу, Літву, Грузію, Іспанію і нават Японію ды ААЭ. Для многіх з іх гэта адзіны спосаб захаваць сувязь з беларускай культурай, знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад дому.
Асноўны прынцып установы — паўнавартасны навучальны працэс, а не проста факультатывы.
Школа з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй. Многія беларускія сем’і ў эміграцыі сутыкаюцца з фінансавымі цяжкасцямі, таму школа актыўна шукае падтрымкі, каб мець магчымасць вучыць дзяцей незалежна ад дабрабыту іх бацькоў.
“Я ганаруся тым, што наша каманда працягвае працаваць і верыць у будучыню нашых дзяцей, – заўважае Анастасія Шпакоўская. – Я ганаруся тым, што мы маем мажлівасць захаваць невялікія кошты за навучанне і даваць нашым вучням якасную адукацыю. Мы пачынаем новы набор вучняў на наступны навучальны год, і будзем рады, калі ўсе дзеці, якім патрэбна дапамога ў атэстацыі і навучанні, прыйдуць да нас”.
Пазнаёміцца з адукацыйным працэсам школы можна тут.
Падтрымаць ініцыятыву тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram