Расійскія хакеры ўзламалі «Расатам» і атрымалі дадзеныя па БелАЭС

Групы хактывістаў CyberLegion заяўляе пра ўзлом расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам» і атрыманне больш за 300 ГБ дадзеных, у тым ліку па Беларускай АЭС і ядзернай праграме Ірана.

«Мы ўзламалі Росатом, у нас больш за 300 ГБ дадзеных, у тым ліку і па сакрэтнай ядзернай праграме Ірана. У святле апошніх падзей вакол Ірана мы гатовыя перадаць усе наяўныя ў нас дадзеныя разведвальным структурам дэмакратычнага свету і іншым зацікаўленым бакам», — заяўляе група.

Апублікаваны некаторыя дакументы, якія датычацца АЭС «Бушэр» у Іране, «Руппур» у Бангладэш, а таксама план вытворчасці абсталявання для БелАЭС.

CyberLegion называе сябе супольнасцю хактывістаў, якія выступаюць за свабодную Расію «без дыктатуры, цэнзуры і вайны».

Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
Источник: t.me/CyberLegionArmy
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!