Фото: NASA
NASA апублікавала новыя ўнікальныя фота Зямлі і Месяца, зробленыя з борта карабля Orion падчас месяцовай місіі Artemis II.
На адным са здымкаў астранаўты паўтарылі знакамітае фота «Усход Зямлі», зробленае ў 1968 годзе. На здымку бачна Зямля, якая заходзіць за месяцовы гарызонт.
Астранаўты таксама знялі сонечнае зацьменне — калі Месяц поўнасцю закрывае сонечны дыск.