Расійскі цэнтрабанк знізіў ключавую стаўку да 15,5% гадавых

Савет дырэктараў Банка Расіі працягнуў зніжэнне ключавой стаўкі. Яна зменшана на 0,5 п.п. да 15,5% гадавых. Нагадаем, раней стаўка была павышана да 21% гадавых, але з мінулага года пачалося яе паступовае зніжэнне.

“Банк Расіі будзе ацэньваць мэтазгоднасць далейшага зніжэння ключавой стаўкі на бліжэйшых пасяджэннях у залежнасці ад устойлівасці запаволення інфляцыі і дынамікі інфляцыйных чаканняў. Базавы сцэнар прадугледжвае сярэднюю ключавую стаўку ў дыяпазоне 13,5–14,5% гадавых у 2026 годзе.

Гэта азначае падтрыманне жорсткіх грашова-крэдытных умоў. Паводле прагнозу Банка Расіі, з улікам праводзімай грашова-крэдытнай палітыкі гадавая інфляцыя знізіцца да 4,5–5,5% у 2026 годзе. Устойлівая інфляцыя складзецца паблізу 4% у другім паўгоддзі 2026 года”, – гаворыцца ў паведамленні Банка Расіі.

У ім таксама адзначаецца, што інфляцыя ў РФ у студзені паскорылася пад уплывам разавых фактараў, такіх як павышэнне ПДВ. Аднак інфляцыйныя чаканні захоўваюцца на павышаным узроўні.

Рост ВУП РФ па выніках 2025 года склаў 1%. Перагрэў эканомікі зніжаны. У бліжэйшыя месяцы рост унутранага попыту будзе больш стрыманым.

Наступнае пасяджэнне савета дырэктараў, прысвечанае ключавой стаўцы, адбудзецца 20 сакавіка.

Нагадаем, доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі складае каля 70%. Змяненне ставак на расійскім фінансавым рынку таксама ўплывае на попыт на беларускія тавары, у першую чаргу інвестыцыйныя. У мінулым годзе іх экспарт упаў на 15,3%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!