Расійскі бамбардзіроўшчык Ту-22М3 разбіўся ў Іркуцкай вобласці
Рэдакцыя Reform.news · 15 чэрвеня 2026, 16:23
https://reform.news/be/rasijski-bambardziro-shchyk-tu-22m3-razbi-sja-irkuckaj-voblasci/(абноўлена) Бамбардзіроўшчык Ту-22М3 разбіўся сёння каля Свірска ў Іркуцкай вобласці Расіі, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.
Паводле слоў відавочцаў, экіпаж самалёта выскачыў з парашутамі. Самалёт упаў на беразе Ангары.
Як паведамляе Мінабароны РФ, аварыя адбылася пры заходзе на пасадку падчас планавага вучэбна-трэніровачнага палёту. Самалёт выконваў палёт без боекамплекта. Экіпаж катапультаваўся.

