Расійская Red Wings павялічыць колькасць рэйсаў у Мінск
Рэдакцыя Reform.news · 23 красавіка 2026, 09:22
https://reform.news/be/rasijskaja-red-wings-pavjalichyc-kolkasc-rjejsa-u-minsk/Расійская авіякампанія Red Wings павялічыць колькасць рэйсаў у Мінск. Пра гэта паведамілі ў аэрапорце беларускай сталіцы.
Red Wings пачне лётаць паміж Масквой і Мінскам з 30 красавіка. Спачатку палёты з аэрапорта “Жукоўскі” ў Мінск будуць выконвацца па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. З 5 чэрвеня палёты запланаваныя штотыднёва па пятніцах і нядзелях у абодвух напрамках.
Акрамя таго, кампанія дадасць рэйсы з іншых расійскіх гарадоў. 6 мая Red Wings павялічвае да трох на тыдзень частату рэйсаў паміж Самарай і Мінскам, а паміж Чалябінскам і Мінскам – да двух рэйсаў на тыдзень.
