Расіянін выкінуў пакецік з гашышам у пункце пропуску “Брэст”

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які проста ў пункце пропуску “Брэст” спрабаваў пазбавіцца ад пакеціка з гашышам.

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, 15 жніўня службовы сабака ўказаў на папяровы скрутак з рэчывам карычневага колеру паблізу кабіны пашпартнага кантролю. У ходзе разбору высветлілася, што грамадзянін Расійскай Федэрацыі падышоў да кіроўцы мікрааўтобуса, на якім ехаў праз мяжу, і незаўважна выкінуў наркотык пад колы аўтамабіля.

Расіяніна затрымалі. Узбуджаныя крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 328 (“Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў”) і частцы 1 артыкула 328-1 (“Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Экспертыза пацвердзіла, што ў скрутку знаходзіўся гашыш.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!