НАТА праводзіць негалосныя вучэнні ВПС у Польшчы і на Балтыцы

НАТА праводзіць негалосныя вучэнні ВПС у Польшчы. Палёты здзяйсняюцца паблізу Калінінградскай вобласці РФ.

Як піша RMF24, з аўторка сэрвісы сачэння за паветраным рухам паказваюць незвычайна высокую актыўнасць самалётаў краін НАТА ў Польшчы, краінах Балтыі і Балтыйскім моры.

НАТА афіцыйна не абвяшчала пра вучэнні, а ў адказ на просьбу аб каментарыі прадстаўнікі камандавання ВПС абмежаваліся агульнымі заявамі пра тое, што Альянс пастаянна ўдасканальвае абаронныя магчымасці.

Пры гэтым самалёты НАТА лётаюць з уключанымі транспондарамі, таму за імі можна лёгка назіраць на сэрвісах адсочвання паветранага трафіку.

У палётах былі заўважаныя самалёт назірання за паветранай прасторай E-3A Sentry AWACS, самалёт для выяўлення падводных лодак P-8A Poseidon, разведвальна-камандны самалёт ВПС Польшчы Gulfstream G550, верталёты AH-64E Apache Guardian і A330 MRTT, самалёты-запраўшчыкі, а таксама самалёт РЭБ EA-37B Compass Call II.

Самалёты EA-37B Compass Call II былі прынятыя на ўзбраенне ў жніўні 2024 года. Гэта першы выпадак іх разгортвання ў Балтыйскім рэгіёне, у тым ліку каля Калінінградскай вобласці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!