Расіянін упаў з форта пад Гродна

Турыст з Расіі атрымаў траўмы пад Гродна. Мужчына ўзабраўся на форт, размешчаны паблізу абласнога цэнтра. Падчас фатаграфавання ён не ўтрымаў раўнавагу і ўпаў.

62-гадовы расіянін ударыўся галавой і правай часткай цела аб бетонныя блокі, ад чаго на некаторы час страціў прытомнасць. Ачуняўшы, ён выйшаў да дарогі, спыніў праязджаючы аўтамабіль і папрасіў выклікаць дапамогу. Кіроўца патэлефанаваў у міліцыю.

“Участковы інспектар суправадзіў пацярпелага турыста ў медыцынскую ўстанову. Пазней мужчына зноў страціў прытомнасць, праваахоўнік прывёў яго да свядомасці і перадаў медыкам. У выніку ў расіяніна дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, ушыб галаўнога мозга, а таксама ўшыбы цела”, — распавялі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!