Савет міністраў зацвердзіў новы праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Ён мае назву «Развіццё патэнцыялу ў галіне кіравання ведамі ў інтарэсах устойлівага развіцця ядзернай энергетыкі».
У адпаведнасці з пастановай ўрада №324 ад 26 чэрвеня, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, каардынаваць і кантраляваць рэалізацыю праекта будзе Міністэрства энергетыкі.