Расія закрые аддзяленні Інстытута Гётэ

Навіны
Сергей Лавров. Фото: МИД РФ

Расія закрые аддзяленні Інстытута Гётэ ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Сяргей Лаўроў на Усходнім эканамічным форуме.

“Тут у немцаў ёсць аддзяленні Інстытута Гётэ. У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу. Ну, вядома, яны будуць закрытыя пасля таго, як наш культурны цэнтр адтуль выгналі. Інакш мы не будзем сябе паважаць. Яны свядома ішлі на крок – яны не маглі гэтага не разумець, – які азначае заканчэнне іх культурнай прысутнасці ў Расіі, якая заставалася, нягледзячы на ўсе ўкраінскія перыпетыі ў нашых адносінах з Захадам”, – сказаў Лаўроў, перадае ТАСС.

Раней ФРГ заявіла, што закрывае Рускі дом у Берліне і генконсульства РФ у Боне ў адказ на датычнасць расійскіх спецслужбаў да спробы тэракта ў аэрапорце Лейпцыга.

Лаўроў таксама адхіліў абвінавачанні нямецкага боку.

“Знайшлі ў Германіі, у Лейпцыгу, нейкі дрон, які ўпаў у аэрапорце, вырашылі, што дрон падобны – яны не могуць пацвердзіць, што гэта адназначная выснова, – на тыя, якія выкарыстоўвае РФ, і на падставе вось гэтага дапушчэння, меркавання, здагадкі яны вырашылі закрыць апошняе генеральнае консульства ў Боне, якое заставалася, і наш Рускі дом у Берліне”, – сказаў Лаўроў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.