Расія выпусціла па Украіне больш за 200 беспілотнікаў

Расія аднавіла ўдары па Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Расія сама выбрала скончыць частковую цішыню, якая захоўвалася некалькі дзён. За гэтую ноч выпусцілі па Украіне больш за 200 ударных дронаў. Зноў пайшлі авіябомбы на фронце — больш за 80, зафіксавана больш за 30 авіяцыйных удараў», — напісаў ён.

Беспілотнікі збіваліся ў Дняпроўскай, Жытомірскай, Мікалаеўскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай абласцях, у Кіеве і вобласці.

«Ёсць пашкоджанні аб’ектаў энергетыкі, шматкватэрных дамоў, дзіцячага садка, быў удар і па звычайным грамадзянскім лакаматыве на чыгунцы… Вядома, што ёсць параненыя з-за гэтых удараў. На жаль, ёсць і загінулыя. Мае спачуванні родным і блізкім», — дадаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што Украіна будзе дзейнічаць люстэркава ў адказ на ўсе расійскія крокі.

«Расія павінна скончыць гэтую вайну, і менавіта яна павінна зрабіць крок да рэальнага, працяглага спынення агню. Пакуль гэтага не адбылося, санкцыі супраць Масквы патрэбныя і павінны працягваць дзейнічаць і ўзмацняцца. Важна, каб не было паслабленняў і партнёры не заставаліся ўбаку, а працягвалі сумесную працу па бяспецы, справядлівасці і надзейным міры», — заключыў украінскі прэзідэнт.

Расійскія ўдары былі нанесеныя ноччу адразу пасля заканчэння ўзгодненага раней перамір’я.

Паводле інфармацыі Паветраных сіл УСУ, усяго РФ ужыла 216 беспілотнікаў розных тыпаў. Украінская СПА змагла нейтралізаваць 192 дроны. Пападанні 25 БПЛА зафіксаваныя ў 10 лакацыях, яшчэ ў пяці месцах упалі абломкі збітых беспілотнікаў.

Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!