Расія вярнула ў Беларусь 56 тон заражаных памідораў
Рэдакцыя Reform.news · 18 жніўня 2026, 18:17
https://reform.news/be/rasija-vjarnula-belarus-56-ton-zarazhanyh-pamidora/Тры партыі заражаных памідораў спрабавалі ўвезці ў Расію з Беларусі.
13 і 14 жніўня ў Смаленскай вобласці Расіі каля беларуска-ўкраінскай мяжы спынілі аўтамабілі з памідорамі. Устаноўлена, што яны былі вырашчаныя на прадпрыемстве «Рудакова» Віцебскай вобласці. Адрасатамі грузу былі кампаніі ў Смаленскай і Маскоўскай абласцях, а таксама ІП з Калінінградскай вобласці.
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі, што памідоры былі заражаныя вірусам карычневай маршчыністасці пладоў тамата. Усе тры партыі агульнай масай каля 56 тон вернутыя адпраўніку.
