Фото: Россельхознадзор
Рассельгаснагляд забараніў вываз у Беларусь каля 300 сутачных куранят.
Аўтамабіль на беларускіх нумарах быў затрыманы ў Бранскай вобласці РФ. Пры праверцы высветлілася, што каля 300 куранят былі набытыя на рынку ў горадзе Почапа і перавозіліся ў Беларусь без ветэрынарных дакументаў.
Аўтамабіль вярнулі да месца адгрузкі для афармлення дакументаў. Вінаватую асобу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.