Лівень у Мінску затапіў 7 участкаў дарог

Пасля моцнага ліўню ў Мінску затоплены сем участкаў дарог. Большасць падтапленняў — у Фрунзенскім раёне, паведамляе МНС.

Часова спыняўся рух 11 тралейбусных і 12 аўтобусных маршрутаў. Паводле стану на 16:15 у Мінску назіраюцца 10-бальныя заторы.

Супрацоўнікі МНС і камунальных службаў праводзяць работы па ліквідацыі наступстваў падтапленняў.

Сіноптыкі папярэджваюць пра яшчэ адзін моцны дождж у ноч на суботу.

Фота з сацсетак
Фота з сацсетак
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!