Расія ўдарыла па Запарожжы і цэнтры Краматорска. Ёсць загінулыя і параненыя

5 мая Расія нанесла ўдары па цэнтры Краматорска і Запарожжы. Вядома як мінімум пра 12 загінулых у Запарожжы і пяці загінулых у Краматорску.

Расія ўдарыла па Запарожжы КАБамі. Не менш за 12 чалавек загінулі, 16 атрымалі раненні, паведамляе Іван Фёдараў, кіраўнік Запарожскай АВА.

«Вораг атакаваў КАБамі некалькі прадпрыемстваў Запарожжа. Гарэлі аўтамабілі, крама і прадпрыемства, — такія наступствы варожай атакі па Запарожжы», — напісаў Фёдараў.

На Краматорск былі скінуты тры фугасныя авіябомбы. Яны трапілі ў цэнтр горада.

«Па стане на дадзены момант вядома як мінімум пра пяць параненых і пяць забітых людзей», — напісаў у Telegram прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Запарожжа. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp
Запарожжа. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp
Запарожжа. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp
Запарожжа. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp
Краматорск. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Краматорск. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!