Расія ўдарыла па Запарожжы і цэнтры Краматорска. Ёсць загінулыя і параненыя
Рэдакцыя Reform.news · 5 мая 2026, 19:43
https://reform.news/be/rasija-daryla-pa-zaparozhzhy-i-cjentry-kramatorska-josc-zaginulyja-i-paranenyja/5 мая Расія нанесла ўдары па цэнтры Краматорска і Запарожжы. Вядома як мінімум пра 12 загінулых у Запарожжы і пяці загінулых у Краматорску.
Расія ўдарыла па Запарожжы КАБамі. Не менш за 12 чалавек загінулі, 16 атрымалі раненні, паведамляе Іван Фёдараў, кіраўнік Запарожскай АВА.
«Вораг атакаваў КАБамі некалькі прадпрыемстваў Запарожжа. Гарэлі аўтамабілі, крама і прадпрыемства, — такія наступствы варожай атакі па Запарожжы», — напісаў Фёдараў.
На Краматорск былі скінуты тры фугасныя авіябомбы. Яны трапілі ў цэнтр горада.
«Па стане на дадзены момант вядома як мінімум пра пяць параненых і пяць забітых людзей», — напісаў у Telegram прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.






