Рабочы загінуў ад удару дошкай у Ганцавічах

У Ганцавічах на прадпрыемстве загінуў 56-гадовы рабочы. Няшчасны выпадак адбыўся 27 мая, паведамляе Следчы камітэт.

Мужчына распілоўваў драўніну на цыркулярным станку, не маючы допуску да працы і не прайшоўшы навучанне. Падчас працы адбыўся выкід дошкі. Ад атрыманых траўмаў рабочы памёр.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара прадпрыемства па ч. 2 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!