Рабочага забіла бервяном у Барысаве

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі рабочага ў Барысаве. Няшчасны выпадак адбыўся 9 красавіка на прыватнай пілараме на вуліцы Вайнрубаў.

34-гадовы барысаўчанін працаваў на стужачным станку для распілоўкі драўніны.

“У нейкі момант ён увайшоў у рабочую зону станка, парушыўшы правілы тэхнікі бяспекі, пасля чаго бярвёны, што скаціліся, прыціснулі мужчыну”, – расказалі ў СК.

Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць мужчыны.

Фота: СК
Фота: СК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!