Пуцін палохае Арменію падзеннем ВУП і лёсам Украіны

Уладзімір Пуцін перасцярог Арменію ад збліжэння з Еўрасаюзам. Ён папярэдзіў, што ў такім выпадку Расія згорне ўсю эканамічную інтэграцыю з Арменіяй, а без расійскіх энерганосьбітаў і інвестыцый ВУП краіны ўпадзе на 14%.

«Нізкія цэны на энерганосьбіты. Ну 600 еўра ў Еўропе і 150 з нечым, я ўжо не памятаю, але несувымерная велічыня, для Арменіі. Ну я пералічваю ўсё запар. Усе заўсёды кажуць, а вось энерганосьбіты. Гэта важна, але гэта не адзіны плюс, не адзіная перавага.

Так, значыць, цяпер актыўнае інвеставанне. Вось паводле даных банка, назапашаныя інвестыцыі ў Арменію — 4,9 млрд долараў. З іх 86% расійскага паходжання. І гэта без уліку капіталаў расійскага паходжання. Гэта ўсё прывядзе да страты як мінімум 14% ВУП Арменіі», — заявіў Пуцін на прэс-канферэнцыі на саміце ЕАЭС у Астане.

Пуцін папярэдзіў, што Расія згорне ўсю працу па эканамічнай інтэграцыі з Арменіяй, а грамадзянам Арменіі для працы ў Расіі давядзецца набываць патэнты.

Расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што выхад Арменіі з ЕАЭС не сапсуе гуманітарныя і палітычныя сувязі Масквы і Ерэвана, але Арменію чакаюць праблемы ў эканоміцы.

«Але гаворка ў дадзеным выпадку ідзе пра чыста эканамічныя субстанцыі. Усё трэба падлічыць, уважліва паглядзець і прыняць рашэнне. Я ўжо згадваў пра гэта, крызіс ва Украіне калісьці пачаўся са спробаў далучэння да ЕС. Мы ж не былі супраць», — заявіў Пуцін.

Пуцін таксама заклікаў Арменію «як мага раней» правесці рэферэндум аб уступленні ў Еўрасаюз або далейшым знаходжанні ў складзе ЕАЭС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!