Пуцін падпісаў адтэрміноўку плацяжоў па крэдытах, выдадзеных Беларусі

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб змяненні ўмоў асобных расійска-беларускіх міжурадавых пагадненняў. Дакумент раней быў прыняты Дзярждумай і Саветам Федэрацыі РФ.

Пагадненне было падпісана ў чэрвені мінулага года. Яно датычыцца адтэрміноўкі плацяжоў па дзяржаўных крэдытах.

Як паведамляў намеснік міністра фінансаў РФ Уладзімір Колычаў, прадстаўляючы ратыфікацыйны законапраект у расійскім парламенце, аб’ём адтэрмінаваных плацяжоў складае каля 250 млн долараў. Яны пераносяцца на перыяд з 2032 па 2037 гады.

Таксама сёння РФ завяршыла працэдуру ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб абароне грамадзян ад неабгрунтаванага пераследу з боку іншых краін і міжнародных органаў юстыцыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!