Reform.news

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца за вячэрай 8 мая

Рэдакцыя Reform.news · 7 мая 2026, 15:50

https://reform.news/be/pucin-i-lukashjenka-sustrjenucca-za-vjachjeraj-8-maja/

Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам заўтра ўвечары, 8 мая. Пра гэта на брыфінгу паведаміў памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў, перадае ТАСС.

“Наш прэзідэнт сустрэнецца з ім ужо заўтра ўвечары, за сяброўскай вячэрай, падчас якой абмяркуе, натуральна, перспектывы развіцця нашых двухбаковых адносін і, адпаведна, міжнародныя, рэгіянальныя і іншыя праблемы”, — заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка адправіцца ў Маскву напрыканцы тыдня. Ён будзе прысутнічаць на парадзе 9 мая.

Рэклама

Пакінуць адказ