Reform.news

Прыкладанні беларускага «Альфа-Банка» выдалілі з App Store

Рэдакцыя Reform.news · 31 снежня 2025, 14:22

https://reform.news/be/prykladanni-belaruskaga-alfa-banka-vydalili-z-app-store/

Прыкладанні беларускага «Альфа-Банка» выдалілі з App Store. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе фінансавай установы. Прычына выдалення — санкцыі.

«Проста цяпер мы атрымалі апавяшчэнне ад Apple, што наш INSNC (а таксама старое прыкладанне InSync) і Альфа Бізнэс Мабайл 2.0 часова выдалены з App Store. Як напісана ў апавяшчэнні, гэта звязана з санкцыямі», — гаворыцца ў паведамленні банка.

«Альфа-Банк» раіць кліентам не выдаляць прыкладанні са сваіх смартфонаў, інакш іх нельга будзе ўсталяваць нанова, а таксама прапануе скарыстацца вэб-версіяй INSNC або анлайн-версіяй другога прыкладання.

«Прыкладанні для Android і Huawei па-ранейшаму знаходзяцца ў сторах і стабільна працуюць», — дадалі ў банку, паабяцаўшы, што будуць падаваць апеляцыі.

Санкцыі ў дачыненні да «Альфа-Банка» былі ўведзены ў межах 19-га пакета абмежаванняў Еўрапейскага саюза. Яны ўступілі ў сілу з 2 снежня.

Рэклама

Пакінуць адказ