Прычынай паветранай трывогі ў Вільні стаў метэазонд

Узброеныя сілы Літвы ў суботу разаслалі жыхарам Віленскага павета папярэджанне пра жоўты ўзровень паветранай небяспекі пасля таго, як радар зафіксаваў адзнаку з прыкметамі, характэрнымі для беспілотных лятальных апаратаў. Трывога была хутка адмененая.

Як высветлілася, у паветраную прастору краіны заляцеў метэаралагічны аэрастат, а не беспілотнік. Пра гэта заявіў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас, піша LRT.

Жыхарам павета паступілі SMS з заклікам захоўваць спакой і вярнуцца да звычайнай дзейнасці. Вайскоўцы таксама нагадалі: пры выяўленні лятаючага або ўпалага падазронага аб’екта трэба тэлефанаваць па нумары 112 і не набліжацца да яго.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!