Продажы новых аўтамабіляў у чэрвені ўпершыню знізіліся ў 2026 годзе

У чэрвені ў Беларусі было прададзена 7,4 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, што на 9% менш, чым у маі. Такія даныя апублікавала БАА. Памесячнае зніжэнне продажаў у гэтым годзе назіраецца ўпершыню.

«Чэрвеньская карэкцыя аказалася дастаткова шырокай: з дзесяці брэндаў — лідараў рынку восем завяршылі месяц з адмоўнай дынамікай у параўнанні з маем», — адзначылі ў БАА.

У асацыяцыі таксама адзначылі, што, нягледзячы на зніжэнне продажаў у чэрвені, паказчык месяца з’яўляецца другім у гэтым годзе. А за паўгоддзе юрыдычныя асобы набылі 35,6 тыс. аўтамабіляў.

Самымі прадаванымі мадэлямі чэрвеня сталі BelGee S50 (974 адз.), BelGee X50+ (796 адз.) і Geely EX2 (667 адз.).

Наймацней у чэрвені знізіліся продажы электрамабіляў. У мінулым месяцы было рэалізавана 2,4 тыс. машын, што на 31% менш за майскі паказчык.

«На фоне зніжэння продажаў у афіцыйных аўтасалонах павялічыліся аб’ёмы новых аўтамабіляў, увезеных фізічнымі асобамі.

У чэрвені грамадзяне ўвезлі 1,8 тыс. новых аўтамабіляў, што на 27% больш, чым у маі.

Гэтая дынаміка паказвае, што частка попыту на новыя аўтамабілі можа пераразмяркоўвацца паміж афіцыйным дылерскім каналам і самастойным імпартам», — адзначылі ў БАА.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!