Прэзідэнт Польшчы выказаў падтрымку беларусам

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі выказаў падтрымку беларусам падчас традыцыйнай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай супольнасці, якая адбылася ў аўторак у рэзідэнцыі Бельведэр. Гэта ўжо пятая такая сустрэча. Упершыню яна праходзіць падчас прэзідэнцтва Наўроцкага.

“З гэтага месца як прэзідэнт Рэспублікі Польшча я хацеў бы падзякаваць усім свабодным беларусам за ваш цяжкі шлях, які запатрабаваў столькіх ахвяр, многія з якіх уключалі турэмнае зняволенне пры рэжыме Лукашэнкі. І на гэтым шляху Польшча ніколі вас не пакіне”, — запэўніў Наўроцкі.

На яго думку, падобныя сустрэчы з беларусамі Польшчы, лідарамі дэмсіл, былымі палітвязнямі азначаюць рух у напрамку адносін дзвюх суверэнных і незалежных дзяржаў. Наўроцкі запэўніў, што ў Польшчы дасягнуты кансэнсус адносна пазіцыі палякаў, прэзідэнта Польшчы і ўрада ў дачыненні да незалежнасці і суверэнных імкненняў беларусаў. Ён падкрэсліў, што ў ходзе міжнародных перамоваў дамагаецца вызвалення беларускіх палітвязняў.

Наўроцкі адзначыў, што ўзнагароджанне Анджэя Пачобута найвышэйшай польскай узнагародай — ордэнам Белага Арла — з’яўляецца сімвалам.

«Няхай гэта будзе сімвалам таго, што свабодная, незалежная, суверэнная Польшча і яе прэзідэнт ніколі не забудуць палякаў, зняволеных у Беларусі», — падкрэсліў ён.

Фота: Grzegorz Jakubowski, канцылярыя прэзідэнта Польшчы

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!