Прэзідэнт Ірана патэлефанаваў Лукашэнку, каб распавесці пра перамовы з ЗША
Рэдакцыя Reform.news · 30 красавіка 2026, 14:29
https://reform.news/be/prjezidjent-irana-patjelefanava-lukashjenku-kab-raspavesci-pra-peramovy-z-zsha/30 красавіка Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам. Гутарка адбылася па ініцыятыве іранскага боку.
Пезешкіян праінфармаваў Лукашэнку пра сітуацыю ў рэгіёне Персідскага заліва, а таксама пра пазіцыю афіцыйнага Тэгерана на перамовах з ЗША.
«Суразмоўцы канстатавалі, што галоўным каменем спатыкнення для выпрацоўкі мірных дамоўленасцей выступае адсутнасць даверу. Беларускі лідар падкрэсліў зацікаўленасць нашай краіны ў найхутчэйшым урэгуляванні канфлікту. У сваю чаргу Прэзідэнт Ірана падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прынцыповую і паслядоўную пазіцыю», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
27 красавіка ў Мінск прыязджала ваенная дэлегацыя Ірана на чале з намеснікам міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана па стратэгічным планаванні Рэзай Сейфоллахам Талай Нікам. На сустрэчы ў Мінабароны Беларусі абмяркоўваліся «пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы».
