Прэс-служба пахвалілася пышнай сустрэчай Лукашэнкі ў Пхеньяне – відэа

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала відэаролік, на якім зафіксаваны фрагменты афіцыйнай цырымоніі сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам. Яна прайшла сёння ў Пхеньяне.

Акрамя звычайнага ў такіх выпадках ганаровага каравулу, Кім Чэн Ын сустракаў Лукашэнку салютам у прысутнасці шматлікіх гледачоў, кожнаму з якіх былі выдадзены сцягі дзвюх краін. У гонар Лукашэнкі быў дадзены 21 залп.

Візіт Лукашэнкі ў КНДР пачаўся сёння раніцай. Па прыбыцці ён наведаў Кымсусанскі палац Сонца, дзе ўшанаваў памяць кіраўнікоў КНДР – Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра.

Пасля цырымоніі сустрэчы Лукашэнка ў прысутнасці Кім Чэн Ына ўсклаў вянок да манумента «Вызваленне».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!