Праверка баявой гатоўнасці па даручэнні Лукашэнкі завершана

У Беларусі завяршылася раптоўная праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл, якая праводзілася па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ў абыход Мінабароны, паведамляе БелТА.

«Сёння завершана рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў у рамках задумы раптоўнай праверкі Узброеных сіл, зацверджанай распараджэннем кіраўніка дзяржавы. Хачу сказаць, што за гэтыя два месяцы быў праведзены шырокі комплекс мерапрыемстваў, прайшла праверка шырокага спектру пытанняў, звязаных з гатоўнасцю і здольнасцю Узброеных сіл выконваць задачы па прызначэнні», — заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Лукашэнка пачаў раптоўную праверку баявой гатоўнасці ў абыход Мінабароны 16 студзеня. Пазней Лукашэнка апраўдваўся за сваё рашэнне і казаў, што справа не ў недаверы Генштабу і міністру абароны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!