Правал у дарозе ў Віцебску часткова ліквідавалі

Правал у дарозе на скрыжаванні вуліц Леніна і Янкі Купалы ў Віцебску часткова ліквідавалі. Фота апублікаваў тэлеграм-канал Віцебскага гарвыканкама.

“Прамежкавы этап работы камунальных службаў па ліквідацыі правалу дарожнага пакрыцця”, — гаворыцца ў каментарыі да здымка.

Нагадаем, правал дарожнага пакрыцця ў раёне калодзежа каналізацыйнага калектара адбыўся напярэдадні.

Фота: t.me/VITEBSK_GIK
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!