Праваабаронцы заявілі пра больш як 10 ператрусаў у актывістаў, якія з’ехалі

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома пра больш як 10 ператрусаў, якія прайшлі ўчора ў актывістаў, што з’ехалі з Беларусі.

Паводле інфармацыі “Вясны”, прынамсі частка з іх была звязаная з удзелам у мерапрыемствах на Дзень Волі ў Варшаве і Вільні.

Сёлета напярэдадні свята Следчы камітэт выступіў з пагрозамі ў адрас беларусаў, якія пражываюць за мяжой.

“Задзейнічаны актыў будзе выяўлены, дзеянні кваліфікаваныя ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, прыцягнуты да адказнасці, пры неабходнасці, з прымяненнем механізму спецыяльнай вытворчасці і канфіскацыяй маёмасці на тэрыторыі нашай краіны”, — гаварылася ў заяве СК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!