Фото: БЖД
Мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры ў напрамку партоў Паўночнага Захаду Расіі, якая завершыцца ў гэтым годзе, дазволіць павысіць прапускную здольнасць да 20 млн т. Пра гэта «Расійскай газеце» паведаміў намеснік начальніка БЖД Уладзімір Быткевіч.
“З мэтай нарошчвання і бесперашкоднага прасоўвання беларускіх экспартных грузаў, у тым ліку перавезеных у рамках беларуска-расійскіх міжурадавых пагадненняў, БЧ і РЧ мадэрнізуюць участкі інфраструктуры ў напрамку партоў Паўночна-Заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі. Пасля завяршэння ў 2026 годзе ўсіх работ правозныя здольнасці расійскіх участкаў чыгуначнай інфраструктуры дазволяць забяспечыць перавозку з Беларусі не менш за 20 млн тон грузаў у год у гэтым напрамку”, — сказаў ён.
БЧ і РЧ плануюць з красавіка запусціць цягнікі Віцебск — Смаленск і Орша — Смаленск. Паведамляецца, што расійская Цэнтральная прыгарадная пасажырская кампанія ўжо правяла тэставую паездку па маршруце Смаленск — Віцебск праз станцыю Заольша. Быў выкарыстаны двухвагонны дызельны цягнік РА-3.
У матэрыяле таксама прыводзяцца параметры будучай высакахуткаснай магістралі Мінск — Масква. Яна будзе называцца «Саюз». Яе працягласць складзе 715 км. Цягнікі змогуць развіваць хуткасць да 400 км/г. Папярэдне, для арганізацыі пастаяннага руху спатрэбіцца 21 высакахуткасны цягнік.