Прамысловая вытворчасць у 2025 годзе знізілася на 1,8%

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў 2025 годзе склаў 208 млрд рублёў. Ён знізіўся на 1,8% у параўнанні з 2024 годам, паведаміў Белстат. У снежні тэмпы прамысловай вытворчасці працягнулі запавольвацца. Па выніках 11 месяцаў прамысловая вытворчасць знізілася на 1,7%.

Вытворчасць па асобных галінах паказала разнакірункавую дынаміку:

  • горназдабыўная прамысловасць +2,7%,
  • апрацоўчая прамысловасць −2,5%,
  • забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам +1,7%,
  • водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў — без зменаў.

У рэгіянальным разрэзе найвышэйшыя тэмпы росту паказала Гродзенская вобласць (+1,1%). У Мінску і Віцебскай вобласці аб’ём вытворчасці знізіўся на 4%.

Выява: Белстат
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!